We use cookies to personalise content and ads, to provide social media features and to analyse our traffic. Read more…
Friday
13
APR

Мова Нанова - заняткі ў Пружанах

18:00
20:00

Get Directions

Category
#var:page_name# cover

Запрашаем на Мову Нанова
13 красавіка ў “Пружанскім палацыку” адбудуцца заняткі курсаў “Мова Нанова”. Іх правядуць берасцейскія выкладчыкі Ina Homich і Максім Хлябец (Maksim Khliabets).
“Мова Нанова” – гэта нефармальныя і бясплатныя курсы беларускай мовы для дарослых. Яны распачаліся ў Мінску і распаўсюдзіліся па іншых гарадах. Асаблівасць курсаў – нестандартны падыход да вывучэння мовы. На “Мове Нанова” можна адначасова падцягнуць граматнасць і вывучыць тэматычны слоўнік, пагуляць у квіз і паслухаць добрую музыку. Часта заняткі наведваюць вядомыя беларускамоўныя госці, таму “Мова Нанова” – гэта яшчэ і цікавая камунікацыя.
Берасцейская “Мова Нанова” бярэ адлік з 2014 года і трывае ўжо пяты сезон. Папулярнасць курсаў у абласным цэнтры натхніла вядоўцаў на думку, што яны могуць быць цікавыя і жыхарам маленькіх гарадоў. Таму “Мова Нанова ў Берасці” робіць некалькі выязных заняткаў.
Першыя з іх пройдуць менавіта ў Пружанах.
На імпрэзу запрашаюцца людзі, пачынаючы са старэйшага школьнага ўзросту.
Пачатак а 18-й гадзіне.
Уваход свабодны!