We use cookies to personalise content and ads, to provide social media features and to analyse our traffic. Read more…
Friday
30
MAR

Творчая дыскусія «Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння»

19:00
21:30

Get Directions

Category
#var:page_name# cover

Ужо не адзін сезон на Камернай сцэне Купалаўскага можна дайсці да «Шабаноў», а ў хуткім часе там прагучаць і пазыўныя «Радзiва "Прудок”». Мы запрашаем Вас паўдзельнічаць у дыскуссі, прысвечанай узаемадзеянню тэатра і сучаснай літаратуры, дзе ў фокус увагі якраз і патрапяць два гэтыя спектаклі, а таксама пытанні: Якія літаратурныя сюжэты сёння шукае тэатр? Навошта рэжысёру ставіць раман, калі ёсць п’есы? Як прадстаўлены тэатр у літаратурнай прасторы?

У дыскусіі прымуць удзел рэжысёры Купалаўскага тэатра Раман Падаляка (спектакль «Радзіва “Прудок” паводле дзённіка Андруся Горвата) і Алена Ганум (спектакль «Шабаны»), пісьменнік Альгерд Бахарэвіч (аўтар рамана «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення»), тэатразнаўца Таня Арцімовіч, літаратуразнаўца Ірына Шаўлякова-Барзенка, архiвiст, лiтаратар, загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Купалаўскага тэатра Вольга Бабкова, акторы Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч. Мадэратарам дыскусіі выступіць Алена Мальчэўская – тэатральны крытык, журналіст, галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Полымя».

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна зарэгістравацца http://bit.ly/2GwEQog і прад'явіць на ўваходзе квіток на любы спектакль Купалаўскага ў красавіку.

Звяртаем вашу ўвагу, што колькасць месцаў абмежаваная!