We use cookies to personalise content and ads, to provide social media features and to analyse our traffic. Read more…
Friday
06
APR

Выстава жывапісу Юліі Мацуры

11:00
20:00

Get Directions

Category
#var:page_name# cover

6 красавіка а 18.00-ай гадзіне мастацкая галерэя Беларт Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” запрашае на адкрыццё выставы жывапісу Юліі Мацуры “Водгук святла” .

Выстава працягнецца па 20 красавіка 2018 г. па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4. Уваход вольны.

Ужо не першы год мастачка Юлія Мацура паспяхова працуе ў жанры рэалістычнага краявіду. На выставе “Водгук святла” аўтар прадстаўляе новыя палотны, прысвечаныя Мінску. Выявы Прывакзальнай плошчы, Опернага тэатра, Траецкага прадмесця, парка Горкага, набярэжнай ракі Свіслач добра пазнавальны, але пазбаўлены фатаграфічнасці. Дзякуючы выкарыстанню лёккай празрыстай колеравай гаммы, часам узмацнёнай яркімі дэкаратыўнымі вырашэннямі, мастачка стварае свой непаўторны і рамантычны вобраз роднага горада.
Звонкія колеры залатой восені і веснавога квіцення змяняюцца высакародной стрыманасцю зімніх адценняў таксама і на краявідах Юліі Мацуры, натхнёных ландшафтамі Браслаўшчыны. Мастачка таленавіта перадае разнастайныя прыродныя станы, стварае эмацыянальна выразныя і запамінальныя кампазіцыі.

Творчая бияграфія Юліі Мацуры, фота творау з выставы на сайце Беларт:
http://www.bel-art.by/news/press61.php