We use cookies to personalise content and ads, to provide social media features and to analyse our traffic. Read more…
Friday
06
APR

Лекцыя "Крэш-курс рэфарматара" | Гродна, 6.04

18:30
21:30

Get Directions

Category
#var:page_name# cover

Цэнтр новых ідэй запрашае на адкрытую размову “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь” адбудзецца ў чацвер, 6 красавіка а 18:30 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая 3).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства: https://goo.gl/forms/0KO7Z177L3sVrgn22

Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх рэалізаваць.

Гэтыя і іншыя пытанні прапануем вам абмеркаваць з эканамістам і віцэ-прэзідэнтам CASE Belarus Алесям Аляхновічам ды палітолагам і заснавальнікам Цэнтра новых ідэй Рыгорам Астапеням. За адну гадзіну вы даведаецеся пра балючы досвед краінаў-суседзяў і як пабудаваць новую Беларусь.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй - грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.