We use cookies to personalise content and ads, to provide social media features and to analyse our traffic. Read more…
Friday
20
APR

Пап'е-машэ. Скульптура.

19:00
21:00

Get Directions

Category
#var:page_name# cover

Наш самы вясёлы і самы аб’емны курс!
Гэтым інтэнсівам мы будзем ствараць скульптуры са знутраным каркасам і нераз’емным знешным слоем папяровай массы.
Тэмай скульптур хацім прапанаваць вобразы хатніх пітомцаў: у вас жыве карова, пёс, магчыма хатні ленівец ці абажаемы кот? Цяпер, пасля знаёмства з пап’е-машэ, ў нас нарэшце пасяліўся мураўед, а па горадзе рассяляюцца новыя фантастычныя зверы.
Наробім татэмных прыгажуноў разам!

Курс разлічаны на тры заняткі:
1 дзень: мы ствараем каркас, мадэліруем форму, мнем паперу, матаем скотч і дадаем скульптурныя дэталі з пластыліна.
2 дзень: па гатовых каркасах мы наносім папяровую пасту і лепім фінальны скульптурны вобраз.
3 дзень: нашыя мадэлі высахлі і гатовыя фарбавацца! Пакрываем формы акрылам!

Кошт: 45 рублёў, усе матэрыялы ўключаныя.
Дзецям з бацькамі ўваход вольны!

Калі ласка, запісвайцеся якім-небудзь прыватным чынам - званком, е-мэйлам ці паведамленнем, бо гэта для нас - адзіны шлях даведацца, што вы будзеце з намі!
+37544 475 0007 askme6b@gmail.com