Wykorzystujemy pliki cookie do spersonalizowania treści i reklam, aby oferować funkcje społecznościowe i analizować ruch w naszej witrynie. Zobacz szczegóły…
Piątek
20
KWI

II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018»

10:00
15:00

Get Directions

Category
#var:page_name# cover

20 – 21 красавіка ў Мінску адбудзецца II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018».
Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 – гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Мы вітаем тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічым, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб’ектаў і падыходаў.
Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.
У праграме Форума вас чакаюць:
• дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
• лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i ўладай;
• бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
• адукацыйныя гульні;
• выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
• новыя знаёмствы і кантакты.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актівізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасці бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытаннях супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычных аспектах функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.
Падрабязная праграма ў хуткім часе будзе на сайце Форума www.sakavikforum.by і на гэтай старонцы – сачыце за навiнамi.
Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка: https://goo.gl/forms/Bi2I3NgliiS07yXf2. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах “Алеі ініцыятываў”.
Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!
Арганізатар Сакавіцкіх Cустрэчаў 2018 - Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам.
Пра папярэдняе мерапрыемства – Сакавіцкія сустрэчы – 2017 – можна паглядзець тут: http://sakavikforum.by/programme17.
Мерапрыемства адбудзецца пры арганизацыйнай і фінансавай падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і Некамерцыйнай міжнароднай агранізацыі Пакт (Pact Inc.)